У Жіткавічах на лінейку гатоўнасці пастаўлены сельгасмашыны і агрэгаты рознага прызначэння

301Позняй восенню мінулага года спецыялісты Жыткавіцкага агратэхсервіса актыўна ўзяліся дапамагаць сельгаспрадпрыемствам раёна ў рамонце тэхнікі. І ўжо маецца першы плён гэтай працы. На лінейку гатоўнасці пастаўлена восем адзінак сельгасмашын і агрэгатаў рознага прызначэння.

Рамонтныя работы ў таварыстве не спыняюцца і зараз. У майстэрнях прадпрыемства на цяперашні час знаходзіцца 22 адзінкі складанай і сярэдняй складанасці тэхнікі гаспадарак. Гэта трактары, пасяўныя і глебаапрацоўчыя агрэгаты, сеялкі, кормаздабываючыя комплексы і зернеўборачныя камбайны і іншыя машыны. Іх капітальным узнаўленнем займаюцца чатыры брыгады рамонтнікаў. Старанне і высокі прафесіяналізм у гэтай дзейнасці праяўляюць Уладзімір Друк, Міхаіл Франкоў і іншыя спецыялісты таварыства. Яны гарантуюць не толькі якасць работ, але і тое, што яны будуць выкананы ў вызначаныя тэрміны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.