Вера ў свае сілы ў спалучэнні з падтрымкай

11Алеся Прытуленец — вучанiца 11«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Р.М. Тураўца г. Жыткавічы».
Алеся мае схiльнасць да гуманiтарных навук i творчасцi. Асаблiва ёй падабаецца беларуская мова, наш нацыянальны скарб.
У 2010 і 2011 годзе Алеся прымала ўдзел у абласных конкурсах, спаборнiцтве «Гавары са мной па-беларуску», за якiя атрымала дыпломы першай ступенi.
Любоў да роднай мовы перадалася ёй ад сваiх бацькоў, якiя выхоўвалi ў дзяўчынцы патрыятычныя пачуццi, павагу да беларускай гiсторыi i культуры.
Разнастайныя схільнасці Алесі давалі ёй магчымасць займацца рознымі прадметамі, таму дзяўчынка ўдзельнічала ў алімпіядах па розных прадметах, але ў 10-м класе Алеся вырашыла мэтанакiравана вывучаць беларускую мову.
У 2011/2012 навучальным годзе за ўдзел у 3 этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры Алеся атрымала дыплом трэцяй ступенi. Гэта стала добрым пачаткам, i яна вырашыла ўдзельнiчаць у алiмпiядзе і гэтага года.
Вялiкай пашаны заслугоў-вае настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Зiнаiда Iванаўна Кальцова, разам з якой вучаніца праходзiла падрыхтоўку да алiмпiяды. Вывучалi шмат дадатковага матэрыялу i лiтаратуры. Канешне ж, прыходзiлася нялёгка, але дзяўчынку падтрымлiвалi бацькi i сябры.
Вынiк быў лепшы за ўсе чаканнi: дыплом 1-й ступенi стаў высокай узнагародай за працу.
Калi шчаслiвая навiна прыйшла ў раён, уся школа радавалася гэтаму дасягненню i сардэчна вiншавала Алесю. Вось што кажа сама пераможца: «Галоўнае ў такiх спаборнiцтвах – вера ў свае сiлы i працавiтасць, а таксама падтрымка родных i сяброў. Я вельмi ўдзячна ўсiм, хто верыў у мяне: без вас гэтая перамога была б немагчыма. Я жадаю ўсiм удзельнiкам падобных спаборнiцтваў — быць моцнымi духоўна i верыць у свае сiлы i не баяцца цяжкасцей, тады вы абавязкова дасягнеце найлепшага вынiку!»
Цяпер Алеся рыхтуецца да рэспублiканскай алiмпiяды, якая будзе праходзiць з 25 да 30 сакавiка ў Брэсце. Але колькі яшчэ часу патрэбна будзе прысвяціць алімпіядзе: 2 этапы падрыхтоўчых збораў разам з уздельнікамі абласной каманды. Але напружанасць Алесю не палохае, таму што разумее адказнасць: яна будзе цяпер прадстаўляць разам з другімі школьнікамі Гомельскую вобласць.
Па матэрыялах аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.