Вучыцца беражлівасці

Ужо хутка жыхары нашай краіны за спажытую электраэнергію будуць плаціць па-новаму. Дакладней, з 1 лютага ўводзіцца дэферэнцыраваны падыход у аплаце за электрычнасць. Ці вымусіць такая мера нашых грамадзян да эканоміі і беражлівасці? З гэтым пытаннем карэспандэнты раёнкі і звярнуліся да жыхароў і гасцей райцэнтра.
Раіса Дылевіч, сацработнік:
— Напэўна, не. Усё ж цяпер у кватэрах шмат рознай бытавой тэхнікі, без якой немагчыма ўявіць жыццё сучаснага чалавека. Сэканоміць можна толькі на асвятленні кватэры, выключаць лямпачкі ў тых пакоях, дзе не знаходзішся. Але гэта я раблю і зараз.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAМарыя Канапацкая, вартаўнік дзіцячага садзіка:
— я згодна з тым, што мы павінны эканоміць электраэнергію. І людзі, якія яе расходуюць без усялякай меркі, павінны плаціць па значна большай цане. Асабіста я такіх ведаю нямала, калі гаспадары паляць святло ва ўсіх пакоях, хаця ў гэтым няма ніякай неабходнасці. Усё ж Год беражлівасці ідзе, і мы павінны ёй навучыцца. Увядзенне дэферэнцыраванай платы за электраэнергію з’яўляецца адным з крокаў на гэтым шляху.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAВасіль Жогаль, пенсіянер:
— Мы, пенсіянеры, і да гэтага эканомілі электраэнергію. Спяшацца нам з жонкай няма куды, таму ўстаем, калі развіднее на вуліцы, каб лішні раз не ўключаць святло. Да таго ж у нас не так і многа бытавой тэхнікі: халадзільнік і тэлевізар – вось і ўсё. Таму ўведзеныя нормы нас не палохаюць, укладваемся ў іх без праблем.

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERAАлеся Арцемьева, маладая маці:
— Навошта пераплачваць, калі можна сэканоміць. Таму дэферэнцыраваная аплата — добры штуршок для беражлівасці.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAВасіль Іваноў,
жывёлавод
ААТ “Прыазёрскае-агра”:
— Я ў доме жыву адзін, таму электраэнергіі спажываю вельмі мала. Без вялікіх праблем укладуся ў тыя нормы, якія прадугледжваюць аплату за электраэнергію па самым нізкім тарыфе.
Падрыхтаваў Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.