Запас угнаенняў пад веснавую сяўбу ствараюць у гаспадарках Жыткавіцкага раёна

iКаб добра заправіць глебу мінеральнымі тукамі, сёлета сельгаспрадпрыемствам іх спатрэбіцца 10064 тоны ў дзеючым рэчыве, з якіх 4274 тоны калійных, 1375 — фосфарных і 4415 — азотных. Гэта на пяць працэнтаў болей, чым патрабавалася летась. На цяперашні час найбольшую колькасць гаспадаркі назапасілі азотных угнаенняў, якіх маецца 41 працэнт да патрэбнага. Таксама набылі і пятую частку калійных. А вось фосфару маецца толькі восем працэнтаў да неабходнага. Забяспечанасць гаспадарак раёна ўсімі мінеральнымі тукамі зараз складае 28 працэнтаў. Па словах галоўнага агранома райсельгасхарчу Віктара Раковіча, да пачатку пасяўной чакаюцца яшчэ пастаўкі мінеральных тукаў. Іх сельгаспрадпрыемствы будуць набываць за кошт уласных і крэдытных сродкаў. Часткова павялічыць запас тукаў сельгасвытворцам дапаможа і дзяржава. 1Разам з тым вяскоўцам, каб не мець дэфіцыту з угнаеннямі, варта актыўна займацца назапашваннем арганікі. Даволі плённа зараз працуюць у гэтым накірунку механізатары КСУПаў “Коленскае” і “Бялёў”. У цэлым жа па раёну арганічных угнаенняў назапашана і вывезена на палеткі больш чым дзвесце тысяч тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.