У Жыткавічах прайшоў конкурс «Малады настаўнік года-2013»

1Эфектыўным спосабам фарміравання і ўдасканалення педагагічнай кампе-тэнтнасці з’яўляюцца конкурсы прафе-сійнага майстэрства педагогаў, якія арганізоўваюцца з мэтай павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, выяўлення маладых творчых настаўнікаў, іх пра-фесійнай і асабістай самарэалізацыі.
Конкурс “Настаўнік-2013” прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі “Запясоцкая базавая школа”.
За перамогу ў конкурсе змагаліся 4 маладыя педагогі: В.М. Агашкова, настаўнік пачатковых класаў, В.С. Маркевіч, настаўнік хіміі і біялогіі, В.У. Сядзельнік, настаўнік фізікі і інфарматыкі, Н.В. Анішчык, настаўнік англійскай мовы. Усіх гэтых педагогаў аб’ядноўвае адно: любоў да дзяцей, адданасць сваёй справе, пастаянны творчы пошук.
На суд журы былі прадстаўлены наступныя конкурсы: “Дазвольце прадставіцца”, “Мая педагагічная філасофія”, “Зігзагі педагагічных зносін”, “Брэйн-рынг”, “Тварыць – значыць жыць”. Таксама канкурсанты выканалі псіхолага-педагагічны тэст і напярэдадні правялі адкрытыя ўрокі. Маладыя педагогі на ўроках паказалі дастаткова высокі ўзровень прафесійнага майстэрства.
У конкурсе “Мая прафесійная філасофія” удзельнікі знаёмілі са сваім педагагічным крэда ці філасофіяй. А крэда – гэта не што іншае, як перакананне, светапогляд. Н.В. Анішчык параўнала дзяцей з кветкамі, для кожнай з якой патрэбны асобны догляд, каб кветка красавалася. Так і да дзіцяці патрэбны асобы, індывідуальны падыход, бо кожнае дзіця – індывідуальная асоба.
У конкурсе “Зігзагі педагагічных зносін” канкурсанты цікава і дастойна знайшлі выхад з педагагічных сітуацый, прадэманстраваўшы ўменне арыентавацца і прымаць рашэнні, рэакцыю, педагагічны такт і, што важна, станоўчую настроенасць.
Свой кругагляд педагогі паказалі ў конкурсе “Брэйн-рынг”. Было бачна, што канкурсанты валодаюць у дастатковай меры пытаннямі гісторыі, культуры, навукі і мастацтва.
Шматграннасцю асобы нашых педагогаў, іх талентамі і абаяннем прыемна былі здзіўлены ўсе прысутныя, прагледзеўшы апошні конкурс “Тварыць – значыць жыць”.
Па рашэнні журы конкурсу яго пераможцай стала Н.В. Анішчык. Астатнія ўдзельнікі былі адзначаны ў розных намінацыях. Вельмі парадавала тое, што канкурсантаў актыўна падтрымаў увесь педагагічны калектыў. У час правядзення конкурсу прагучалі песні, вершы ў выкананні педагогаў школы.
В. Ляшкевіч,
намеснік дырэктара па НВР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.