Дзве вучаніцы з Жытківіцкага раёна сталі пераможцамі рэспубліканскай прадметнай алімпіяды

356Дзве вучаніцы прадстаўлялі наш раён на заключным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, які праходзіў на працягу веснавых канікулаў.
Адзінаццацікласніцы Жыткавіцкай СШ №1 імя Р. Тураўца Алесе Прытуленец не хапіла ўсяго аднаго бала, каб трапіць у лік прызёраў гэтага прэстыжнага спаборніцтва. Але без заахвочвання дзяўчына ўсё роўна не засталася. Яе валоданне беларускай мовай журы адзначыла пахвальным водзывам.
У кроку ад перамогі спынілася і другая ўдзельніца алімпіяды – Анастасія Пяшэвіч (11 «А» клас СШ№3 г. Жыткавічы), яна спрабавала свае веды па грамадазнаўству. Дыпломы першай, другой і трэцяй ступеняў у гэтай дысцыпліне заваявалі 23 мацнейшыя вучні рэспублікі. Анастасія, на жаль, у рэйтынгу заняла 24-ты радок з 51-го магчымага. Намаганні школьніцы таксама былі ацэнены пахвальным водзывам.
Святлана ШАКАЛЯН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.