Лепшыя працаўнікі Жыткавіцкага раёна на палявых работах

387Па стану на 25 красавіка найбольш значных вытворчых паказчыкаў на веснавых палетках дабіліся:
На сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур:
механізатар КСУП “Людзяневічы” Уладзімір Канстанцінавіч Гатчэня, які на трактары МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатам АПП-6Б засеяў 236,5 гектара;
механізатар ААТ “Прыазёрскае-Агра” Дзмітрый Аляксеевіч Савіцкі, які на трактары МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатам АПП-6Д засеяў 181 гектар;
механізатар КСУП “Коленскае” Аляксандр Міхайлавіч Пяшэвіч, які на трактары МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатам “Хорш-4” засеяў 135 гектараў.
На сяўбе кукурузы:
механізатар ААТ “Прыазёрскае-Агра” Аляксандр Міхайлавіч Саўчыц, які на трактары МТЗ-1221 у счэпе з сеялкай ТСМ-8000 засеяў 196 гектараў;
механізатар КСУП “Коленскае” Уладзімір Феліксавіч Кірбай, які на трактары МТЗ-1221 у счэпе з сеялкай ТСМ-8000 засеяў 135 гектараў.
На пагрузцы, унясенні мінеральных
і арганічных угнаенняў:
механізатар ААТ “Прыазёрскае-Агра” Аляксандр Аляксандравіч Купрацэвіч, які на трактары МТЗ-1221 у счэпе з раскідвальнікам МТТ-9 унёс на палі 3464 тоны арганікі;
механізатар КСУП “Коленскае” Дзяніс Віктаравіч Ганін, які на агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўгнаенні на 850 гектарах;
механізатар ААТ “Прыазёрскае-Агра” Аляксандр Мікалаевіч Купрацэвіч, які на агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўгнаенні на 775 гектарах;
механізатар ААТ “Прыазёрскае-Агра” Сяргей Анатольевіч Макарэвіч, які на “Амкадоры-332” пагрузіў 7684 тоны арганікі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.