На Жыткаўшчыне будуць сеяць якасным насеннем

365Гаспадаркі раёна набываюць элітнае насенне яравых зерневых культур. Сёлета з эксперыментальных баз вобласці яго будзе завезена 74,5 тоны.

Паспяхова завозяць эліту для будучай сяўбы ў КСУПах “Бялёў”, “Чырвоны Бор” і ААТ “Дзякавічы”. Працуюць над гэтым і іншыя сельгаспрадпрыемствы. На цяперашні час элітнага насення дастаўлена больш чым палову ад даведзенага задання. Набываюць аграрыі раёна насенне ранніх зерневых культур вышэйшых рэпрадукцый і за межамі вобласці. Яго будзе завезена 106 тон. Гэтыя клопаты дазволяць земляробам раёна засеяць якасным насеннем больш сямісот гектараў, што складзе трэцюю частку раённага яравога зерневага кліна. Безумоўна, гэта акажа і станоўчы ўплыў на велічыню будучага ўраджаю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.