Перамагае дабрыня

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ вёску Бялёў Святлана Максіменка пераехала разам са сваёй сям’ёй з Нараўлянскага раёна ў 1991 годзе. Дзеці пайшлі вучыцца ў мясцовую школу, уладкаваліся на працу і бацькі.
— Мы ўжо даўно адчуваем сябе тут не як перасяленцы, а як паўнацэнныя жыхары вёскі — гаворыць Святлана Уладзіміраўна. — І я ўпэўнілася, што, дзе б ты ні жыў, а перамагае дабрыня. Людзі, як і сланечнік да сонца, заўсёды маюць цягу да дабрыні.
Святлана Уладзіміраўна працуе тэхнічкай у школе, а муж — у ААТ «Жыткавічлес». Свае сем’і маюць ужо і дзеці, але не забываюць бацькоў. Што адчувае Святлана Уладзіміраўна напярэдадні чарговага дня чарнобыльскай трагедыі? Канечне ж, сум па сваіх вёсках Вербавічы і Буда Галоўчыцкая, што ў Нараўлянскім раёне. І жаданне, каб гэта ніколі не паўтарылася…
Сяргей ВІЛЬЧЫК.
Фота Сяргея БЕЛКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.