Сельвыканкам Ленінскага Савета значна актывізаваў работу па навядзенні чысціні ў населеных пунктах

377З сыходам снягоў сельвыканкам Ленінскага Савета значна актывізаваў работу па навядзенні чысціні ў населеных пунктах. Асноўная стаўка тут робіцца на сумесныя намаганні прадстаўнікоў мясцовай улады і работнікаў устаноў і арганізацый, што працуюць на тэрыторыі сельсавета.
Гатая сувязь асабліва праследжваецца падчас правядзення так званых “чыстых чацвяргоў”. Толькі ў двух апошніх такіх мерапрыемствах прынялі ўдзел каля двух дзясяткаў чалавек. Як расказала кіраўнік справамі сельвыканкама Інеса Глушань, на цяперашні час асноўныя высілкі прыкладваюцца, каб падрыхтаваць землі, на якіх знеслі пустуючыя будынкі, для ўвядзення іх у севазварот мясцовага сельгаспрадпрыемства. Нядрэнна ў гэтым плане папрацавалі ў вёсках Ельна і Палосцевічы. Зараз наводзіцца парадак на сядзібах, вызваленых ад старых пакінутых будынін, у аграгарадку Ленін.
Плануе сельвыканкам да справы добраўпарадкавання прыцягваць і насельніцтва. У бліжэйшы час будзе арганізаваны суботнік у вёсцы Цімашэвічы, падчас якога жыхары населенага пункта пафарбуюць агароджу на могілках, правядуць абрэзку дрэваў і прыбяруць святое месца ад бруду і смецця.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.