У Жыткавічах прайшоў раённы фестываль мастацтва сярод самадзейных калектываў устаноў адукацыі “Песня застаецца з чалавекам”

DSCN0942Добрай традыцыяй стала ўжо штогадовае правядзенне раённых фестываляў мастацтваў сярод самадзейных калектываў устаноў адукацыі “Песня застаецца з чалавекам”. Чарговы восьмы фестываль, які прайшоў у мінулую суботу ў вялікай зале раённага цэнтра культуры, на гэты раз быў прысвечаны 75-годдзю стварэння Гомельскай вобласці.

Фестываль ставіць перад сабою задачы павышэння аўтарытэту педагагічных калектываў і прэстыжу прафесіі настаўніка сярод вучняў, бацькоў і калег, стварэння належных умоў для самарэалізацыі і развіцця мастацкай самадзейнасці ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях. Такія мерапрыемствы дапамагаюць выяўляць найбольш таленавітых работнікаў адукацыі для іх далейшага творчага і прафесіянальнага росту.
У раённым фестывалі прымаюць удзел педагагічныя работнікі, абслугоўваючы персанал устаноў адукацыі — члены Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Разам з тым дапускаецца прыцягненне акампаніятараў, якія не з’яўляюцца членамі прафсаюза або з другіх калектываў. А крытэрыі ацэнкі выступленняў застаюцца ранейшыя: сцэнічная культура, узровень выканаўчага майстэрства, вакальныя здольнасці, артыстычнасць і г.д. На гэты раз між сабой спаборнічалі 28 творчых калектываў у 6 намінацыях: саліст-вакаліст, дуэт, група (да 8 чалавек), харэаграфія (беларускі, рускі народныя альбо эстрадны танец), мастацкае слова, інструментальнае выкананне.

DSCN0965

— Не можа не радаваць тое, што з кожным разам выканаўчае майстэрства нашых самадзейных калектываў расце, — даў каментарый па завяршэнні фестывалю старшыня райкама галіновага прафсаюза Пётр Кальцоў.
А першыя месцы ў сваіх намінацыях занялі музычны кіраўнік яслі-сада №2 горада Жыткавічы Юлія Макарэвіч, якая выканала песню “Сэрца зямлі маёй”, дуэт у саставе настаўнікаў гімназіі Васіля Пінчука і Алега Старажэнкі, група з Хільчыцкай сярэдняй школы, танцавальны калектыў яслі-сада №5 райцэнтра, настаўніца Хваенкай сярэдняй школы Тамара Чыкіда, якая прадэкламавала ўласны верш “Мой любы край — Палессе” і настаўніца Жыткавіцкай сярэдняй школы №1 Святлана Сачыловіч.
Заахвочвальнымі прызамі ў намінацыях “Малады выканаўца”, “Ветэран педагагічнай працы”, “Старшыня прафсаюзнай арганізацыі” і “Кіраўнік установы адукацыі” былі ўзнагароджаны педагог-арганізатар Чырвонаборскай сярэдняй школы Вікторыя Сандэр, настаўніца Браніслаўскй базавай школы Тамара Саўчыц, старшыня прафкама Дуброўскай сярэдняй школы Ігар Лясько і дырэктар Жыткавіцкай сярэдняй школы №1 Валянціна Драбышэўская.
Сяргей ВЕЧАРОВЫ.
Фота Анастасіі КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.