З належным стараннем

OLYMPUS DIGITAL CAMERAвыконвае нялёгкія абавязкі загадчыцы верасніцкай малочнатаварнай фермы ААТ “Тураўшчына” Раіса Страх.
Не адзін год Раіса Васільеўна аддала працы ў жывёлагадоўлі, таму і спорацца на даручаным участку вытворчасці ў яе справы. Жывёла на ферме, якую яна ўзначальвае, заўсёды своечасова накормлена, напоена і падоена, а ў памяшканнях пануе пастаянны парадак. Спецыяліст вельмі рады, што на структурным падраздзяленні праведзена вялікая рэканструкцыя, на якую затрачаны значныя грашовыя сродкі. Таму добра ўсведамляе, што і аддача пры такіх умовах працы павінна быць адпаведнай. На гэта нацэльвае і сваіх падначаленых. У калектыва верасніцкай МТФ пакуль у гэтым плане атрымліваецца ўсё нядрэнна. На цяперашні час тут ад кожнай каровы за дзень надойваюць амаль па трыццаць кілаграмаў малака. Гэта не толькі лепшы паказчык у гаспадарцы, але і ў раёне.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.