У Жыткавічах праводзіўся раённы конкурс па рыбнай лоўлі

DSCN1379Ні дождж, ні халодны, пранізлівы вецер не спалохалі сапраўдных аматараў рыбалкі.  На гарадскім пляжы  праводзіўся раённы конкурс па рыбнай лоўлі, яны з’явіліся ў пазначаны час пачатку спаборніцтваў.

Выпрабаваць сваё рыбацкае шчасце сабраліся трынаццаць рыбакоў-аматараў з сямі арганізацый горада. Мужчыны хутка размясціліся на беразе вадаёма і закінулі вуды. Рыбакі пільна глядзелі на паплаўкі, каб не прапусціць паклёўку. Хаця і зрэдку, але яны надараліся. Добра было бачна, як падцягвалі да берага ладнага ляшча рыбакі з каманды жыткавіцкага філіяла “Белаграпрамбанка”. На жаль, кручок не вытрымаў, і пад самым берагам рыбіна сарвалася. Канечне, гэта ў значнай ступені прынесла вялікае расчараванне мужчынам, але разам з тым надало і азарту.  Не пашчасціла і прадстаўніку з каманды ПМК-76 –  некалькі разоў з яго спінінга зрываліся буйныя рыбіны.  Усё ж удзельнікі рыбацкіх спаборніцтваў не трацілі надзеі на станоўчы зыход, верылі ў сваё майстэрства і шчасце. Таму адведзеныя на лоўлю тры гадзіны, нягледзячы на некамфортныя пагодныя ўмовы, вытрымалі стойка.

DSCN1373Роўна а дзясятай гадзіне ўсе сабраліся на падсумаванне вынікаў. Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзяніс Гаўрылаў старанна падлічваў улоў кожнай каманды, узважваў самыя буйныя экземпляры. Самая вялікая рыбіна, якую злавіў Андрэй Саўчыц з каманды КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, заважыла ўсяго 140 грамаў. Па колькасці ж рыбін пераможцай конкурсу стала каманда аддзела культуры, якой удалося вылавіць 13 рыбінак. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна каманды жыткавіцкага філіяла “Белаграпрамбанка” (8 вылаўленых рыбін) і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (5 рыбін).  Усе пераможцы і прызёры з рук Дзяніса Гаўрылава атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.