На аб’ектах, блізкіх і далёкіх

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ кожнай арганізацыі, на кожным прадпрыемстве маюцца працаўнікі, якія вызначаюцца стараннасцю, сумленнымі адносінамі да выканання сваіх абавязкаў, высокім прафесійным майстэрствам, тым самым падаюць прыклад у гэтым іншым. У ПМК-66 да такіх работнікаў адносяцца машыніст экскаватара Аляксей Кавалёў, машыніст бульдозера Юрый Пракаповіч і трактарыст Сяргей Баран.
На аб’ектах, блізкіх і далёкіх, яны старанна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, якія, як вядома, у меліяратараў не з лёгкіх. Паспрабуй выседзець у кабіне, якая, нібы печ, раскаляецца за дзень пад прамянямі гарачага летняга сонца. Але гэтым спецыялістам не прывыкаць да такіх абставін. На сваёй магутнай тэхніцы штодня яны адраджаюць урадлівую сілу меліярацыйнага гектара. Напрыклад, зараз працуюць на ўгоддзях ААТ “Прыазёрскае-Агра” і ААТ “Дзякавічы”. Атрымліваецца ў гэтых працаўнікоў на вытворчасці ўсё вельмі добра. Таму спрыяе і вялікі стаж работы, у кожнага з іх за плячыма па тры дзясяткі гадоў у галіне меліярацыі. Як адзначыў кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Валадзько, калі на прадпрыемстве маюцца такія працаўнікі, то на яго будучыню можна глядзець з аптымізмам. Гэтае меркаванне кіраўніка падмацоўваецца і тым, што справы ў арганізацыі сёлета складваюцца нядрэнна: маюцца аб’ёмы работ, у хуткім часе плануецца абнавіць на чатыры мільярды матэрыяльную базу. А гэта значыць толькі адно: поспех у нялёгкай справе будзе залежаць толькі ад такіх спецыялістаў, як Пракаповіч, Кавалёў, Баран. І падобных майстроў меліярацыйнай справы ў ПМК-66 нямала, таму і выконваюцца арганізацыяй усе даведзеныя вытворчыя паказчыкі.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.