Закуп патрабуе актыўнасці

418Паспяхова вядуць закуп маладняку буйной рагатай жывёлы на прыватных падворках у адкрытым акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра”. Тут плануецца сёлета папоўніць грамадскі статак сямідзесяціпяццю цялятамі з прыватнага сектара. На цяперашні час на фермы гаспадары прадалі ўжо семдзесят галоў маладнячку.
Станоўчым прыкладам у такой важнай справе можа служыць і сялянская гаспадарка Міхаіла Шруба. Больш чым па дваццаць галоў цялят закупілі ў ААТ “Дзякавічы” і КСУПе “Людзяневічы”. На жаль, не ўсе гаспадаркі выкарыстоўваюць патэнцыял прыватнага сектара, каб нарасціць пагалоўе на грамадскіх фермах. Ніводнай галавы маладняку пакуль не закупілі ў ААТ “Тураўшчына” і КСУПе “Чырвоны Бор”. Ды і ў іншых гаспадарках справы пакуль ладзяцца з гэтым не бліскуча. Таму і маецца такі вынік: пры заданні па закупу 600 цялушак і бычкоў у прыватным сектары на грамадскія фермы гаспадаркі іх пакуль паступіла крыху больш сотні галоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.