Камбінат набірае абароты

Сакавіты, смачны зялёны гарошак філіяла “Тураўскі кансервавы камбінат” адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына” карыстаецца вялікім попытам у пакупнікоў. Сапраўды, хто хоць аднойчы паспытаў яго, той будзе набываць пастаянна.
Да таго ж, як сцвярджаюць спецыялісты, мясцовыя землі цудоўна падыходзяць для вырошчвання гэтай культуры.Таму і не шкадуе прадпрыемства грошай для набыцця найлепшых гатункаў гарошка, бо ад якаснага насеннага матэрыялу залежыць многае.
Пры ўборцы культуры вытрым-ліваюцца ўсе перадавыя тэхналогіі. За якасцю пільна сочаць у лабараторыі, якая маецца на заводзе. Дзякуючы гэтаму кансерваваны гарошак захоўвае большую частку харчовых і карысных рэчываў, у тым ліку вітамінаў. У ім няма кансервантаў: гарошак стэрылізуюць і пастэрызуюць. Выпускаюць прадукцыю як у бляшанцы, так і ў шкляных слоіках. Захоўваць яе можна да двух гадоў.
Як гаворыць дырэктар філіяла Уладзімір Мельнік, сёлета тут плануюць вырабіць 7 мільёнаў умоўных слоікаў зялёнага гарошку. Толькі гэта не мяжа для мясцовых майстроў. З кожным годам якасць і аб’ёмы вытворчасці будуць павялічвацца. І ў гэтым дапаможа новае сучаснае абсталяванне, якое тут збіраюцца закупіць.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.