Жніво завершана

Першымі ў раёне закончылі ўборку зерневых культур хлебаробы КСУПа “Коленскае” .
Мясцовыя механізатары намалацілі амаль тры тысячы тон збажыны. Найбольшы ўклад у агульнагаспадарчы каравай унеслі камбайнеры Мікалай Дамарад, які з бункера свайго “стэпавага карабля” выдаў за час сёлетняй уборкі 428 тон зерня. 380 тон намалочанай збажыны запісаў у гэтым годзе на свой працоўны рахунак Станіслаў Козел, а Сяргей Шапавалаў – 330 тон. Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа лепшыя здабыткі ў Міхаіла Жыткаўца – 685 тон перавезенага з поля на ток зерня, Андрэя Кароткага – 592 тоны, Віктара Арцемьева – 488 тон.
У цэлым жа жніво на Жыткаўшчыне перасягнула свой экватар. Па стану на 1 жніўня ў раёне ўбрана 62 працэнты каласавых культур, намалочана амаль 18 тысяч тон збажыны.
Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.