Па працы і пашана

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №396 ад 4 верасня 2013 года «Аб узнагароджванні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» больш за сто плённых працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Сярод іх і два прадстаўнікі жыткаўшчыны.
За шматгадовую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны жывёлавод па абслугоўванню маладняку буйной рагатай жывёлы КСУП “Людзяневічы” Ніна Леонцьеўна Таненя, начальнік малочнатаварнага комплексу “Пасека” КСУП “Коленскае” Яўгенія Мікалаеўна Туравец.
Да гэтага яны неаднаразова адзначаліся на раённым узроўні. Цяпер іх працу ацанілі і на дзяржаўным.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.