Спорт рабоце не перашкода

Спартыўная каманда МВУ “Жыткавічыміжрайгаз” з’яўляецца лепшай сярод аналагічных прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад РВУП “Гомельаблгаз”. У чарговы раз яны гэта пацвердзілі на 11 спартакіядзе газавікоў вобласці, дзе занялі агульнакаманднае першае месца.

Унёсак у перамогу зрабілі такія працаўнікі “Жыткавічыміжрайгаза” як Аліна мялешка, Віталь Бабашка, Аляксандр Канапацкі, Юрый ільеня, Вольга Лаўніковіч і іншыя.
Як расказалі на прадпрыемстве, усяго двойчы на гэтых спаборніцтвах жыткаўчане саступалі першынство сваім калегам з іншых раёнаў. Што прадстаўнікі газавай галіны нашага раёна такія паспяховыя і моцныя ў спорце, абумоўлена найперш тым высокім узроўнем фізкультурна-аздараўленчай работы, які маецца на прадпрыемстве. Удзельнічаюць каманды МВУ “Жыткавічыміжрайгаз” не толькі ў спаборніцтвах, якія праводзяцца сярод галіновых прадпрыемстваў вобласці, але і раённых. Футбольная каманда газавікоў яўны лідар і ўжо не адзін год футбольнага першынства Жыткаўшчыны. Фаварыты яны і ў раённай спартакіядзе сярод працоўных калектываў. Граматы, кубкі, дыпломы за выступленні на спартыўных арэнах у розных відах спаборніцтваў сталі неад’емным атрыбутам інтэр’еру адміністрацыйнага будынка прадпрыемства. Усебаковую падтрымку атрымлівае спорт у арганізацыі і ад кіраўніцтва, а спартыўныя перамогі толькі спрыяюць плённай працы.
Падрыхтаваў Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.