Са значнай прыбаўкай

205працуюць у гэтыя дні жывёлаводы КСУПа “Людзяневічы” па вытворчасці і продажу малака.
На цяперашні час сярэднясутачны надой на фермах сельгаспрадпрыемства ў параўнанні з мінулагоднім павялічыўся на адзін кілаграм. Гэтая прыбаўка дазволіла мясцовым жывёлаводам забяспечыць рост і па рэалізацыі прадукцыі. Цяпер перапрацоўшчыкам пастаўляецца штодня 7500 кілаграмаў малака, на такі ж час летась гэты паказчык складаў толькі 5405 кілаграмаў.
Значны ўклад у поспех малочнай вытворчасці гаспадаркі ўносіць калектыў малочнатаварнага комплексу “Людзяневічы”. Тут ад кожнай каровы надойваюць больш чым па васямнаццаць кілаграмаў малака, а валавая яго вытворчасць у дзень складае амаль чатыры тоны. Асаблівым стараннем у гэтым структурным падраздзяленні сельгаспрадпрыемства вызначаецца аператар машыннага даення Валянціна Курбан, якая занята на раздоі цялушак. Варта сказаць, што на комплексе створаны нядрэнныя перспектывы для далейшага павелічэння вытворчых паказчыкаў. МТК укамплектаваны пад праектную магутнасць 400 нецелямі. У хуткім часе чакаюцца іх масавыя расцёлы. А значыць, і малака прыбавіцца.
Робіцца ў гаспадарцы стаўка на павышэнне паказчыкаў па вытворчасці малака і на іншых фермах. У прыватнасці, на МТФ “Града” праведзена рэканструкцыя памяшкання, што дазволіць не толькі павялічваць надоі, але і значна аблегчыцць працу жывёлаводаў.
Увогуле на развіццё матэрыяльнай базы жывёлагадоўлі кіраўніцтва КСУПа “Людзяневічы” сродкаў не шкадуе. Толькі сёлета на рамонты і рэканструкцыю памяшканняў, набыццё абсталявання выдаткавана амаль два мільярды рублёў. Таму і аддачы чакаюць адпаведнай. Вынікі ж цяперашняй работы паказваюць, што яна на грамадскіх фермах будзе абавязкова.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.