Сяўбу завяршылі

385Паспяхова справіліся з заданнем сяўбы азімых зерневых культур земляробы акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра”.
Дзякуючы старанню мясцовых механізатараў азімымі каласавымі культурамі пад будучы ўраджай у гаспадарцы засеялі 1845 гектараў. Асаблівую стараннасць і плён у працы праявіў механізатар Дзмітрый Савіцкі. Яго ўклад у пасяўную бягучага года складае больш за тысячу трыста гектараў, менавіта на такой плошчы заштукаваў насенне ў глебу механізатар на сваім трактары ў счэпе з пасяўным агрэгатам. Высокі тэмп у працы Савіцкаму дапамагалі забяспечваць Дзмітрый Рабцаў, Эдуард Купрацэвіч і іншыя механізатары, бо сваёй самааддачай яны своечасова рыхтавалі неабходныя аб’ёмы глебы для сейбіта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.