І на жніве, і на кармах

480У гэтым годзе тон на палетках і сенажацях КСУПа “Чырвоны Бор” падчас жніва і корманарыхтоўкі задавалі механізатары Мікалай Давідовіч і Дзмітрый Макарэвіч. Мікалай Віктаравіч вызначыўся на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, кукурузы, а Дзмітрый Анатольевіч — на нарыхтоўцы травяністых кармоў.
Гэта маладыя, але ўжо спрактыкаваныя механізатары, і тое, што спрацавалі яны проста выдатна, з’яўляецца для земляробаў заканамерным вынікам. Ды і не ўмеюць яны інакш. Абодва нарадзіліся і выраслі на гэтай зямлі, і цяпер прыкладваюць сваё старанне, каб зрабіць гаспадарку на сваёй малой радзіме заможнейшай і квітнеючай. Дамагаюцца гэтага разам са сваімі калегамі сумленнай і шчырай працай. Напрыклад, Дзмітрый сёлета нарыхтаваў для грамадскай жывёлагадоўлі КСУПа аж 16266 тон травяністых кармоў. Па выніках раённага працоўнага спаборніцтва гэта лепшы вынік на Жыткаўшчыне. Другое месца ў раённым саперніцтве толькі на жніве і ў Мікалая Давідовіча. Таму і зразумела, што паважаюць у калектыве гэтых працаўнікоў, ставяць іх у прыклад.
Даўно хлопцы паставілі свае магутныя камбайны на захоўванне, але не сядзяць без справы і ў гэтыя дні. За кожным з іх замацаваны трактары, на якіх яны выконваюць розныя сельскагаспадарчыя работы. І тут ім таксама няма роўных па майстэрству і спрактыкаванасці. Гэтых якасцей у кожнага механізатара з кожным годам працы на палетках і фермах гаспадаркі прыбаўляецца, а значыць, яшчэ не адну працоўную перамогу яны запішуць на свой рахунак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.