Належная ўвага надаецца ў КСУПе “Чырвоны Бор” зябліваму ворыву.

453Больш чым у пяць разоў перавыканалі заданне па ўздыму зябліва працаўнікі гэтай гаспадаркі. Плённа папрацавалі на ворыве такія механізатары сельгаспрадпрыемства як Аляксандр Макарэвіч і Яўген Купрацэвіч. Дзякуючы іх старанням зяблівае ворыва праведзена амаль на тысячы гектарах.
Ладзіцца гэтая справа і ў раёне ў цэлым: уздым зябліва праведзены больш чым на дзевяці тысячах гектараў пры заданні 6400 гектараў. На значна большых плошчах, чым было запланавана, правялі ворыва ў ААТ “Прыазёрскае-Агра”, “Дзякавічы”, КСУПе “Бялёў”.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.