Не саступае ў майстэрстве

479Сёлета пераможцам раённага спаборніцтва сярод маладых камбайнераў на ўборцы зерневых культур стаў механізатар ААТ “Прыазёрскае-Агра” Аляксандр Макарэвіч.
Дзелавой хватцы гэтага працаўніка можна толькі пазайздросціць. У сваім майстэрстве не саступае нават самым вопытным працаўнікам сельгаспрадпрыемства. З любой даручанай яму справай спраўляецца ў вызначаныя тэрміны, прычым не ва ўрон якасці. А даводзіцца Аляксандру Міхайлавічу працаваць на розных участках сельгасвытворчасці. Вясной ён ажыццяўляе догляд за пасевамі, старанна падкормлівае іх мінеральнымі ўгнаеннямі, ахоўвае ад шкоднікаў і хвароб. Ён таксама актыўны ўдзельнік корманарыхтоўчай кампаніі — на сваім “Беларусу” перавозіць кармы. Але найбольш Макарэвічу падабаецца ўбіраць хлеб. Менавіта падчас жніва найлепш бачны плён працы і сваіх рук, і калег па нялёгкай хлебаробскай справе. Сёлета Аляксандру прыйшлося весці і абмалот кукурузы на зерне. І тут ён паспяхова справіўся. Не раз старанную працу маладога механізатара адзначала і кіраўніцтва гаспадаркі, і кіраўніцтва раёна. Увогуле ў акцыянерным таварыстве ўзяты курс на тое, каб такім старанным спецыялістам, як Макарэвіч, ствараць не толькі належныя ўмовы для працы, але і быту. Ад гаспадаркі Аляксандр Міхайлавіч атрымаў дыхтоўны дом, ды і тэхніка ў яго не самая старая. Таму і працуецца яму ў ахвоту, бо ведае, што старанным у іх гаспадарцы заўсёды аказваецца належная пашана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.