Перабудавацца трэба на маршы

33445Асваенне вытворчасці новых канкурэнтаздольных тавараў, зніжэнне выдаткаў, павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі, асваенне новых рынкаў збыту па захаванні і ўмацаванні ўжо існуючых – прыярытэтныя задачы, выкананне якіх дазволіць захаваць дынаміку развіцця прамысловага патэнцыялу раёна.
Гэта добра разумеюць кіраўнікі і спецыялісты адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. Тут вядзецца мадэрнізацыя торфабрыкетнай вытворчасці, набываецца тэхналагічнае абсталяванне для здабычы, перапрацоўкі і транспарціроўкі торфу. На працягу года прадпрыемствам плануецца асвоіць на мадэрнізацыю вытворчасці 14 мільярдаў рублёў.
Толькі ў першым паўгоддзі бягучага года прамыя абагульненыя энергазатраты зніжаны тут на 605 тон умоўнага паліва, а паказчык па энергазберажэнні склаў “мінус” 4,2 працэнты пры заданні “мінус” 3 працэнты.
Сергей ВЕЧЕРОВЫЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.