Супраць грыпу

395Ва ўсіх лячэбна-прафілактычных установах працягваецца кампанія па вакцынацыі несельніцтва супраць грыпу.
У гэтым сезоне плануецца імунізаваць 14680 чалавек. Спачатку кампаніі па стану на 23 кастрычніка прышчэпкі супраць грыпу атрымалі 5773 чалавекі. У ліку першых імунізаваліся медработнікі, педработнікі, супрацоўнікі РАУС і РАНС, а таксама кантынгент устаноў з кругласутачным утрыманнем, дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў і людзі з хранічнымі захворваннямі. Каб атрымаць прафілактычны ўкол, не патрэбна ісці да медыкаў. У паліклініках, амбулаторыях і бальніцах створаны прышчэпачныя брыгады, якія выязджаюць на ФАПы і ў працоўныя калектывы. Вакцынацыя будзе працягнута і ў кожнага з нас ёсць шанс умацаваць свой імунітэт ад захворвання на грып. Для гэтага варта толькі паспяшацца і зрабіць неабходную прышчэпку.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.