Гаспадаркі Жыткавіцкага раёна паспяхова справіліся з засыпкай насення зерневых і зернебабовых культур

Яшчэ з восені гаспадаркі раёна паспяхова справіліся з засыпкай насення зерневых і зернебабовых культур для яравой сяўбы.

1743240_0

У гэтыя дні вядуцца работы па падрыхтоўцы матэрыялу да неабходных кандыцый.

Усяго насення яравых зерневых і зернебабовых культур у складах сельгаспрадпрыемстваў маецца 1223 тоны, што больш на чатыры працэнты, чым прадугледжана заданнем. Усяго да патрэбных кандыцый даведзена амаль 800 тон насеннага матэрыялу. У КСУПах “Бялёў”, “Коленскае” і акцыянерным таварыстве “Дзякавічы” гэтая работа практычна завершана. Да фінішу яна набліжаецца і ў іншых сельгаспрадпрыемствах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.