У Жыткавічскім раёне пад будучую сяўбу запланавана вывезці 270 тысяч тон арганічных угнаенняў

1Вывазкай арганікі і ўнясеннем мінеральных калійных угнаенняў заняты ў гэтыя дні працаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Пад будучую сяўбу запланавана вывезці 270 тысяч тон арганічных угнаенняў, 78,6 тысячы тон іх ужо вывезена на палеткі. Нядрэнна працуюць у гэтым накірунку механізатары КСУПаў “Чырвоны Бор” і “Коленскае”, а таксама ААТ “Тураўшчына”.
Атрымлівае грамадскі палетак і запраўку калійнымі ўгнаеннямі, іх ужо ўнесена ў глебу 688,6 тоны ў дзеючым рэчыве больш чым на пяці тысячах гектараў. Найбольшыя аб’ёмы гэтай работы выкананы працаўнікамі акцыянернага таравыства “Тураўшчына”.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.