Сябруюць Жыткавіцкія аграрыі са спортам

Добрая традыцыя склалася ў аграрыяў нашага раёна – адзначаць сваё прафесійнае свята спартыўнымі спаборніцтвамі. Сёлета спартакіяда працаўнікоў вёскі прайшла на гарадскім стадыёне і сабрала нямала прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Удзел у мерапрыемстве прынялі пяць каманд: ААТ “Жыткавіцкі агратэхсервіс”, “Тураўшчына”, РВХУП “Жыткавіцкая хлебная база”, КСУПаў “Коленскае” і “Бялёў”.

шахматы дерутся анимация

Спартсмены-аграрыі спаборнічалі ў пяці відах спорту: шашках, шахматах, настольным тэнісе, міні-футболу і гіравым спорце. У кожнай дысцыпліне саперніцтва было даволі вострым, кожны ўдзельнік каманды прыкладваў нежартоўныя намаганні, каб прынесці ў скарбонку сваёй дружыны заліковыя ачкі, па якіх суддзі размяркоўвалі прызавыя месцы.

Выдатную гульню ў шашкі прадэманстравала на спартакіядзе Валянціна Тулейка з ААТ “Тураўшчына”. А вось за шахматнай дошкай перамогу святкаваў Уладзімір Палікша з акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі агратэхсервіс”. Прадстаўнік гэтай каманды Ілья Ліпскі ў вагавой катэгорыі да 70 кілаграмаў заняў першае месца ў падняцці гіры. У вагавой катэгорыі звыш сямідзесяці кілаграмаў найбольшую колькасць разоў падняў гіру Канстанцін Андрушкевіч з КСУПа “Бялёў”. За тэнісным сталом роўных не было гульцу з ААТ “Тураўшчына” Уладзіміру Бабарыку. У футбольным турніры лепш за ўсіх выступілі спартсмены з КСУПа “Коленскае”.

Журы па выніках выступленняў каманд вызначыла прызёраў і пераможцу спартакіяды. Першае месца было па суме балаў прысуджана камандзе акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі агратэхсервіс”. Другое месца занялі працаўнікі хлебнай базы, а бронза дасталася камандзе КСУПа “Коленскае”.

Віншуючы спартсменаў за ўдалыя выступленні, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Уладзімір Цімашчэня ўручыў камандам-пераможцам заслужаныя ўзнагароды, якія набыло для спартакіяды кіраўніцтва акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.