З 3 студзеня па 31 снежня вядзецца прыпісная кампанія

2У адпаведнасці з артыкуламі 14, 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і вайсковай службе» ад 5 лістапада 1992 года з мэтай арганізаванага і якаснага правядзення прыпіскі грамадзян да прызыўнога ўчастка Жыткавіцкага раёна ў 2014 годзе раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем №22/49 ад 23 снежня 2013 года пастанавіў: прыпіску да прызыўнога ўчастка грамадзян 1998 года нараджэння, а таксама грамадзян старэйшых узростаў, не прыпісаных да прызыўнога ўчастка па розных прычынах, і зарэгістраваных на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна, правесці з 3 студзеня па 31 снежня бягучага года.
Грамадзяне мужчынскага полу 1998 года нараджэння, а таксама грамадзянам 1987-1997 гадоў нараджэння, якія не праходзілі раней прыпіску і якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы для праходжання прыпіскі, неабходна самастойна прыбыць на прызыўны пункт Жыткавіцкага раёна, які размяшчаецца па адрасу: г. Жыткавічы, вул. Пралетарская, 1, у перыяд з 20 студзеня па 31 снежня 2014 года. Пры сабе грамадзяне павінны мець пасведчанне аб нараджэнні і даведкі аб месцы жыхарства і саставе сям’і. Усяго мерапрыемствы па прыпісцы сёлета павінны прайсці каля 300 юнакоў і мужчын вышэйадзначаных узростаў.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.