Коль­касць эка­на­міч­на ак­тыў­на­га на­сель­ніц­тва ў на­шай кра­і­не па­мен­шы­ла­ся

Коль­касць эка­на­міч­на ак­тыў­на­га на­сель­ніц­тва ў на­шай кра­і­не ле­тась змен­шы­ла­ся на 1,3% у па­раў­на­нні з 2012 го­дам і скла­ла 4 517 800 ча­ла­век. Пра гэ­та «Звяз­дзе» па­ве­да­мі­лі ў На­цы­я­наль­ным ста­тыс­тыч­ным ка­мі­тэ­це.

images73Коль­касць зволь­не­ных ра­бот­ні­каў у снеж­ні 2013 го­да пе­ра­вы­сі­ла коль­касць пры­ня­тых на 11,5 тыс. ча­ла­век (у снеж­ні 2012 го­да — на 9 тыс. ча­ла­век). Ка­э­фі­цы­ент за­мя­шчэн­ня ра­бот­ні­каў (ад­но­сі­ны коль­кас­ці пры­ня­тых да коль­кас­ці зволь­не­ных) склаў 0,832 (у снеж­ні 2012 го­да — 0,857).

Так, уся­го па рэс­пуб­лі­цы ў снеж­ні 2013 го­да бы­ло пры­ня­та на пра­цу 57,2 тыс. ча­ла­век, у тым лі­ку на да­дат­ко­ва ўве­дзе­ныя пра­цоў­ныя мес­цы — 3,6 тыс. ча­ла­век. Зволь­не­на па роз­ных пры­чы­нах 68,7 тыс. ча­ла­век. З іх 7,3% бы­лі зволь­не­ны за пра­гул і ін­шыя па­ру­шэн­ні пра­цоў­най дыс­цып­лі­ны, 2,8% — у су­вя­зі са ска­ра­чэн­нем коль­кас­ці або шта­ту ра­бот­ні­каў, лік­ві­да­цы­яй ар­га­ні­за­цый.

Уз­ро­вень за­рэ­гіст­ра­ва­на­га бес­пра­цоўя на ка­нец снеж­ня 2013 го­да, як і на ка­нец снеж­ня 2012 го­да, склаў 0,5% ад эка­на­міч­на ак­тыў­на­га на­сель­ніц­тва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.