Насуперак усім цяжкасцям

33445З першых дзён і тыдняў новага 2014 года працоўнаму калектыву адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”, як, зрэшты, і другім аналагічным прадпрыемствам іхняга канцэрна, даводзіцца працаваць у складаных умовах. Уся справа такога няпростага становішча ў тым, што няма паставак прадукцыі на экспарт, таму ўнутраны рынак затавараны брыкетным палівам. Па гэтай прычыне прыходзіцца час ад часу і прастойваць брыкетнаму цэху.
Тым не менш да гонару мясцовага акцыянернага таварыства варта адзначыць, што ў студзені яно спрацавала паспяхова. Так, пры плане 5,1 мільярда рублёў выпуск таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах фактычна склаў 6,5 мільярда рублёў. Замест 8 тысяч тон, згодна з заданнем, паліўных брыкетаў было выпушчана 8,1 тысячы тон.
Нягледзячы на зімовае зацішша працягваюцца работы ў рамонтных майстэрнях прадпрыемства, дзе працаўнікі даводзяць да ладу няспраўную тэхніку, прычапны інвентар, рознае абсталяванне. Бо час бяжыць хутка, а ў красавіку звычайна торфаздабытчыкі ўжо выязджаюць на палі нарыхтоўкі.
Сяргей ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.