Працаўнікі КСУПа “Коленскае” на сто працэнтаў скарысталі спрыяльныя ўмовы надвор’я

1Працаўнікі КСУПа “Коленскае” на сто працэнтаў скарысталі спрыяльныя ўмовы надвор’я, каб падцягнуць справы з вывазкай на палеткі арганічных угнаенняў.

Толькі за апошнія два тыдні іх даставілі з ферм на палі больш дваццаці тысяч тон. Усяго ж мясцовыя земляробы пад веснавую сяўбу мяркуюць унесці 42 тысячы тон гною.

— Надвор’е спрыяла рабоце, таму на вывазцы арганікі сканцэнтравалі значныя тэхнічныя магутнасці, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Валянцін Карпаў. — Запрасілі на дапамогу механізаваны атрад з Жыткавіцкага агратэхсервісу, а гэта шэсць адзінак тэхнікі на вывазцы і пагрузчык. Яшчэ два атрады стварылі свае, а гэта таксама каля дзясятка машын і трактароў, якія былі штодзённа задзейнічаны на гэтым важным участку работы. Таму і выніку дабіліся адпаведнага, з запланаванай колькасці угнаенняў іх вывезена ўжо амаль трыццаць тры тысячы тон.

Стараннасць праяўлялі ўсе члены атрадаў як мясцовых, так і абслугоўваючай арганізацыі. Вынікова працавалі такія механізатары як Мікалай Жук, Мікалай Юхневіч, Віктар Галавач і іншыя.

Працоўны ўздым на вывазцы арганікі пераканаўча сведчыць, што работнікі КСУПа “Коленскае” ў гэтыя зімовыя дні жывуць клопатамі аб вясне. Актыўна назапашваюць у гаспадарцы мінеральныя тукі пад сяўбу, рамантуюць тэхніку.

Усё гэта падпарадкавана адной мэце: паспяхова правесці ўсе веснавыя палявыя работы і вырасціць добры ўраджай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.