Кіраўнік здолеў павесці за сабой

DSC_0038Анатоль Санюк узначальвае адкрытае акцыянернае таварыства “Людзяневічы” параўнальна нядаўна. Але і за такі кароткі час кіраўнік стварыў каманду аднадумцаў, якую здолеў павесці за сабой, і гэта прынесла свой плён па многіх напрамках сельскагаспадарчай вытворчасці.

— Мінулы год быў не з простых, але і ў гэтых умовах калектыў сельгаспрадпрыемства здолеў дасягнуць станоўчых вынікаў і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі, — расказвае Анатоль Васільевіч. — Павялічана на шэсць працэнтаў ураджайнасць зерня, агародніны — на пяцьсот працэнтаў, рапсу і другіх культур. Адпаведна гэта адбілася на іх валавых зборах. Крыху горш спрацавалі ў кормавытворчасці, але 37,2 цэнтнера кармавой адзінкі ў разліку на адну ўмоўную галаву для грамадскай жывёлы назапасілі. Таму цяпер статак атрымлівае паўнацэнныя рацыёны. З прыростам спрацавалі і жывёлаводы.
З прыведзеных кіраўніком паказчыкаў у гэтай галіне асобнай увагі заслугоўвае вытворчасць малака. Яе прырост склаў 116 працэнтаў да папярэдняга года, а валавы надой 3540 тон. Больш чым на трыста кілаграмаў павялічыўся і надой на адну карову, які дасягнуў па канцу года 3986 кілаграмаў. Дарэчы пабольшала на грамадскіх фермах і жывёлы, што таксама сведчыць аб дынамічным развіцці жывёлагадоўлі акцыянернага таварыства. Ды і рост продажу малака і мяса на перапрацоўчыя прадпрыемствы (адпаведна на сорак адзін і шаснаццаць працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам) таксама гаворыць аб даволі магутным патэнцыяле жывёлагадоўчай галіны акцыянернага таварыства.
Перамены да лепшага ў ААТ “Людзяневічы” адбыліся не проста так, а па прычыне таго, што кожны спецыяліст, кожны працаўнік цвёрда ўсвядоміў: яго асабістыя высілкі на вытворчасці напрамую ўплываюць на эканамічны стан гаспадаркі і, у цэлым, на дабрабыт кожнага работніка. А гэта вучыць і эканоміць, і выконваць свае абавязкі згодна з усімі тэхналагічнымі патрабаваннямі, і мацаваць матэрыяльную базу, і дысцыплінаванасці, і разваротлівасці. Так, выручка на аднаго работніка за прайшоўшы год вырасла на сто сорак сем працэнтаў і дасягнула 115,2 мільёна рублёў, прадукцыйнасць працы — на 105 працэнтаў. Таму і не дзіўна, што ад рэалізацыі сваёй прадукцыі сельгаспрадпрыемства летась атрымала немалы прыбытак, які ў параўнанні з 2012 годам вырас на 475 працэнтаў. Гэта дазволіла кіраўніцтву павялічыць заробкі сваім работнікам.
Працаўнікі і спецыялісты акцыянернага таварыства “Людзяневічы” не прывыклі заспакойвацца на дасягнутым. Таму і ў рамонтных майстэрнях, і на фермах усе прыкладваюць старанне, каб мець яшчэ больш высокія паказчыкі. Калі браць тую ж вытворчасць малака, то і сёлета ў сельгаспрадпрыемстве ўзяты нядрэнны старт, а гэта азначае толькі адно, што надой на фермах намнога пацяжэе. Нельга не адзначыць, што іх стану і абсталяванню кіраўніцтва гаспадаркі надае павышаную ўвагу. Таму штогод праводзяцца рэканструкцыі памяшканняў, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі сельскагаспадарчых аб’ектаў, ствараюцца там належныя ўмовы для работнікаў, укараняецца механізацыя замест ручной працы. І бачачы такія перамены, людзі імкнуцца працаваць яшчэ лепей, а стараннасці мясцовым аграрыям не займаць. На сваім месцы, як кажуць, знаходзяцца аператары машыннага даення Валянціна Курбан і Таццяна Ярмольская, паляводы Руслана Хацяновіч і Ларыса Ачапоўская, галоўны заатэхнік Марына Друк, механізатары Іван Татур, Сяргей Касцюк, Ігар Дудзіч і іншыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.