У Жыткавіцкім раёне пачаўся прызыў

333З мэтай арганізаванага і якаснага правядзення прызываў грамадзян 1987-1996 гадоў нараджэння на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і іншыя войскі і воінскія фарміраванні 24 лютага бягучага года прынята рашэнне Жыткавіцкага райвыканкама №395 “Аб правядзенні прызываў грамадзян на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2014 года”. Згодна з ім, грамадзянам мужчынскага полу 1987-1996 гадоў нараджэння, якія не знаходзяцца ў запасе і не маюць адтэрміноўкі ад прызыву на вайсковую службу і якія не атрымалі персанальную павестку для праходжання мерапрыемства прызыву, неабходна прыбыць самастойна ў Жыткавіцкі раённы ваенны камісарыят у перыяд з 10 сакавіка па 29 мая 2014 года. Пры сабе юнакам вышэйзгаданых гадоў нараджэння патрэбна мець пасведчанне прызыўніка, пашпарт, а таксама даведку аб месцы жыхарства і саставе сям’і.
Сяргей МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.