У новым годзе – новы дом

DSC_0071Яшчэ адзін новы жылы дом пачаў расці, быццам на дражджах, літаральна з мінулага месяца на ўскраіне мікрараёна Азёрны нашага райцэнтра. Пяціпавярховы, дваццацікватэрны. Узводзіць яго брыгада Леаніда Танені з Жыткавіцкага ПМК-97. Прайшло літаральна тры тыдні з дня закладкі падмурка, а муляры ўжо завяршаюць кладку блокаў на другім паверсе.
— Працуем штодзённа з 8 да 17 гадзін і стараемся пакласці за дзень на чалавека па паўтара куба, — гаворыць Леанід Лявонавіч. — У брыгадзе 12 чалавек, у тым ліку 2 падсобных рабочых. Тут працуюць сапраўдныя спецыялісты, муляры 4 разраду, кожнага з якіх я ведаю даўно па сумеснай рабоце. Справы ладзяцца.
Брыгадзір Леанід Таненя ўжо 15 гадоў на новабудоўлях. За яго плячыма сярэднія школы ў вёсках Хільчыцы і Верасніца, домікі ў такіх населеных пунктах як Знаменка, Запясочча, Тураў, Кольна. Будаваць ён стараецца хутка і якасна, таму служыць добрым прыкладам для сваіх падначаленых. А яшчэ ён добры сем’янін, бацька траіх дзяцей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.