Памяць ушанаваць годна

477У гэтыя дні савет ветэранскай арганізацыі раёна сумесна з прадстаўнікамі ўлады і спецыялістамі будаўнічай сферы праводзяць абследаванне помнікаў-абеліскаў і месцаў пахавання воінаў і ахвяраў, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Як расказаў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Адам Купрацэвіч, гэтае мерапрыемства праводзіцца, каб ацаніць стан памятных мясцін і іх добраўпарадкаванасць і ў далейшым правесці неабходныя работы па яго паляпшэнні. У цэлым помнікі знаходзяцца ў здавальняючым стане, хаця ёсць пэўныя недахопы. Такія высновы былі зроблены членамі спецыяльнай камісіі падчас абследавання святых месцаў у Мілевіцкім, Ленінскім і Юркевіцкім сельскіх Саветах. Але, як адзначыў Адам Купрацэвіч, гэтыя нязначныя хібы будуць выпраўлены да надыходзячых святаў Перамогі і 70-годдзя вызвалення Беларусі. Усё ж памяць аб змагарах за перамогу і ахвярах фашызму варта годнага ўшанавання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.