Цікавае і карыснае лета

412Шкадаванне многіх бацькоў аб тым, што днямі будзе закончана работа аздараўленчага лагера, заставіла ўзяцца за пяро: расказаць пра зробленае і падзякаваць тым, хто дапамагаў нам цікава бавіць час.
На працягу трох тыдняў у Мілевіцкім дзіцячым садзе працаваў аздараўленчы лагер “Дружба”. Наведвалі лагер вучні 1-7 класаў. Але нягледзячы на тое, што група рознаўзроставая, дзеці цікава і захапляльна праводзілі час. Кіраўніцтва лагера было ўскладзена на педагога-арганізатара Таццяну Уладзіміраўну Басарановіч. Менавіта яна распрацавала тэматыку мерапрыемстваў кожнага дня. А распрацоўку і змест гэтых мерапрыемстваў ажыццяўлялі тры пары выхавальнікаў. На пачатку працоўчага дня, пасля ранішняй гімнастыкі, праводзілася лінейка, дзе дзеці знаёміліся з планам работы на дзень і атрымлівалі інструментаж па ТБ адпаведна мерапрыемствам і гульням. Смачна паснедаўшы, (а есці ў нас і сапраўды вараць вельмі смачна), дзеці арганізоўваліся выхавальнікамі на мерапрыемствы. Зачастую трэба было дзяліцца на каманды, і, трэба заўважыць, як старэйшыя дзеці імкнуліся дапамагчы меншым, назіраць, як праяўляецца пачуццё калектывізму і ўзаемадапамогі. А падчас турыстычных паходаў, калі малодшыя вельмі стамляліся, старэйшыя неслі іх на плячах. Пасля асноўнага мерапрыемства пачынаўся час здароўя, які праводзілі настаўнікі фізічнай культуры. Далей — смачны абед, меншыя — спяць, большыя гуляюць у шашкі, шахматы, вялікі тэніс, камп’ютарныя гульні. У 16 гадзін меншых забіраюць бацькі, большыя ідуць дадому самастойна.
Будзе зусім не поўна пахваліцца сваёй работай, не прыгадаўшы 2 дні на тыдзень: чацвер і пятніцу. Менавіта ў гэты дзень з намі працуюць работнікі культуры. Арганізавана дзеці ідуць у СДК ці ў бібліятэку. Тут ужо іх чакаюць і дырэктар клуба Вячаслаў Лінкевіч, і мастацкі кіраўнік Ірына Прахарэнка. I конкурсы, і гульні, і проста танцы праводзяцца цікава, захапляльна. Ірына Пятроўна добрая, пазітыўная, прыкольная, — так пра яе гавораць дзеці. А галоўнае — для дзетак заўсёды знаходзяцца заахвочвальныя прызы. Акрамя ДК, дзеці вельмі любяць наведваць і сельскую бібліятэку. Ніна Іосіфаўна, загадчыца бібліятэкі, заўсёды ветліва ўмее падысці да кожнага дзіцяці, арганізаваць конкурсы і забаўляльныя мерапрыемствы. I абавязкова на наступны дзень дзеці папытаюцца: калі мы пойдзем ў клуб ці ў бібліятэку?
Шкада, але ўсе цікавае і карыснае хутка канчаецца. Ёсць упэўненасць, што ў наступны перыяд дзейнасці лагера дзеці пойдуць з задавальненнем.
В. Емельяновіч,
в. Мілевічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.