Сезонныя заданні – датэрмінова

33445За пяць месяцаў года ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод” было выпушчана 24,9 тысячы тон галоўнай паліўнай прадукцыі. У маі-чэрвені завод быў вымушаны стаць на свой планавы капітальны рамонт. Работа ўзнавілася з сярэдзіны чэрвеня і, як тое і прадугледжана заданнем, да канца месяца было выраблена 5 тысяч тон паліўных брыкетаў.

На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуе 275 чалавек, асноўныя сілы і сродкі заняты на торфамасіве “Булеў мох”. З пачатку сезона з планавых 170 тысяч тон нарыхтавана 64 працэнты фрэзернага торфу. Работа вядзецца пад кіраўніцтвам начальніка ўчастка Юрыя Агіевіча. Адным з першых са сваім сезонным заданнем па назапашванні каштоўнай сыравіны для вытворчасці торфабрыкетаў справіўся машыніст Ігар Аліфяровіч. Датэрмінова ўзялі свае вытворчыя рубяжы таксама Іван Хаміцэвіч, Сяргей Макарэвіч, Валерый Севярын, Аляксандр Каранеўскі, Уладзімір Аліфяровіч, Аляксандр Купрацэвіч і Аляксандр Агіевіч.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.