Аграрыі раёна распачалі сяўбу азімага рапсу

385У гэтыя жнівеньскія дні аграрыі раёна распачалі сяўбу азімага рапсу. Усяго культура ў гэтым годзе зойме плошчу ў 3100 гектараў, што на дзвесце болей чым было летась.
Найбольшыя плошчы азімым рапсам будуць засеяны ў акцыянерных таварыствах “Тураўшчына” і “Прыазёрскае-Агра”, дзе яны сягнуць ад 250 да 300 гектараў адпаведна. Яшчэ шэраг гаспадарак гэтую каштоўную алейную культуру размесцяць на двух сотнях гектарах. Паспяховаму ходу сяўбы азімага рапсу спрыяе тое, што ў сельгаспрадпрыемствах загадзя паклапаціліся пра падрыхтоўку глебы для гэтай культуры. Тры гаспадаркі з гэтай работай справіліся ў поўным аб’ёме, у іншых яна блізіцца да завяршэння. У цэлым па раёну пад сяўбу азімага рапсу падрыхтавана ўжо больш за дзве тысячы сямісот гектараў палёў, што складае амаль дзевяноста працэнтаў да неабходнага.
Такі клопат пра рапс з боку аграрыяў раёна тлумачыцца яго эканамічнай выгадай. Сёлета алейнага насення сабралі 3684 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 24,3 цэнтнеры. Гэта дазваляе вяскоўцам паспяхова спраўляцца з пастаўкамі насення рапсу ў лік дзяржзаказу. Яго прададзена 2120 тон пры плане 2600.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.