Рэзервы для прыбаўкі

220На пяць працэнтаў болей чым летась прадаюць сельгасвытворцы раёна малака перапрацоўшчыкам. Зараз з гаспадарак на малочны камбінат паступае амаль семдзесят шэсць тон малака штодзённа.
Працаўнікі ферм не толькі нарошчваюць колькасныя паказчыкі, але імкнуцца прадаваць сваю прадукцыю і высокай якасці. Больш трыццаці тон малака дзённага надою вяскоўцы прадаюць гатункам экстра, што складае 38,2 працэнта, амаль сорак шэсць тон (44,8 працэнта) – вышэйшым. На цяперашні час з прыбаўкай па продажу малака працуюць тры гаспадаркі: ААТ “Людзяневічы” і КСУПы “Чырвоны Бор” і “Коленскае”. Відавочна, што ў жывёлаводаў раёна маюцца добрыя рэзервы для прыбаўкі па рэалізацыі малака. У першую чаргу ў тых гаспадарках, дзе гэты паказчык трымаецца на ўзроўні леташняга, або ніжэйшы за яго.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.