Сельгаспрадпрыемствы раёна плануюць стварыць багаты запас сіласу

528402_PqSdAYУ гэтым годзе сельгаспрадпрыемствы раёна плануюць стварыць багаты запас сіласу на зімоўку грамадскаму статку. Асновай для назапашвання гэтага віду корму з’яўляецца кукуруза, уборку якой і вядуць зараз аграрыі.
Сёлета каралевай палёў, якая пойдзе на сіласаванне, у раёне занята 10555 гектараў. З іх плануецца пакласці ў траншэі 195 тысяч тон фуражу. Зараз працаўнікі гаспадарак на зялёны корм і сілас убралі 651 гектар кукурузы, з якіх узялі 8160 тон зялёнай масы. Амаль 7000 тон з гэтай колькасці пайшло на сіласаванне. За адзін дзень у сельгаспрадпрыемствах закладваецца кукурузнага сіласу прыкладна больш тысячы тон. На цяперашні час найбольшая колькасць фуражу з каралевы палёў маецца ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” і камунальным сельгаспрадпрыестве “Коленскае”. А вось найлепшую ўраджайнасць чакаюць ад кукурузных палеткаў у КСУПах “Бялёў” і “Чырвоны Бор”.
Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.