Быць з кармамі

619Працаўнікі гаспадарак раёна не спыняюць у гэтыя дні работы па ўборцы кукурузы. Па стану на дзевятае верасня гэтая культура ўбрана на 3584 гектарах, што складае крыху больш трэці ўсёй плошчы.
Здробненая кукурузная маса паступае з палёў не толькі на корм жывёле на грамадскія фермы, але і для закладкі на сілас. Гэтага фуражу сёлета аграрыям раёна неабходна назапасіць 195 тысяч тон. Фактычна на вышэйадзначаную дату гэтага спажыўнага корму ўжо маецца амаль шэсцьдзесят пяць тысяч тон. Трэцяя частка з гэтай колькасці назапашана корманарыхтоўшчыкамі акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. У дачыненні ж да вытворчых заданняў па нарыхтоўцы сіласу з кукурузы найлепшыя паказчыкі ў працаўнікоў КСУПаў “Чырвоны Бор”,” Коленскае” і акцыянернага таварыства “Людзяневічы”. У гэтых сельгаспрадпрыемствах ужо здолелі закласці амаль палову неабходных сіласных запасаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.