Цяжэе раённы каравай

478Земляробы сельгаспрадпрыемстваў і ў верасні папаўняюць агульнараённы каравай зерня.
На цяперашні час валавы намалот збажыны цяжэе за кошт палеткаў грэчкі, дзе разгарнуліся ўборачныя работы. Гэтай харчовай культурай сёлета ў рэгіёне занята 140 гектараў, а асноўнымі яе вытворцамі з’яўляюцца акцыянерныя таварыствы “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы”. Ужо сумеснымі намаганнямі гэтых гаспадарак убрана амаль сорак гектараў грэчкі, намалочана больш сарака тон. Дарэчы, калі казаць пра ўраджайнасць культуры, то ў ААТ “Прыазёрскае-Агра” з кожнага гектара збіраюць больш чым па адзінаццаць цэнтнераў грэчкі, а ў ААТ “Людзяневічы” — па пятнаццаць. Грэчневыя палі з’яўляюцца не адзінай крыніцай павелічэння раённага валавога паказчыка па збору зерневых і зернебабовых культур. У хуткім часе аграрыям будзе неабходна ўбраць яшчэ і трыста гектараў соі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.