Работы працягваюцца

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ старажытным Тураве ў гэтыя дні працягваюцца работы па добраўпарадкаванні аб’ектаў і прылягаючых да іх тэрыторый.
Дружна працуюць на разнастайных работах такія арганізацыі, як КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, ПМК-97, ДЭУ-111, ДЭУ-48, ПМС, ДБУ-21, РЭС, райспажыўтаварыства, “Жыткавічыміжрайгаз” і другія.
Кіпіць работа на вуліцах: новыя агароджы абуладкоўваюцца ў так званы металапрофіль. Будуць асфальтаваны вуліцы, завершаны работы па рэканструкцыі водаправодных і каналізацыйных сетак, добраўпарадкаваны сквер і набярэжная, рэканструяваны помнік “Тураў” з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі, выраблены новы знак “Жыткавіцкі раён” на мяжы са Століншчынай.
Як ні прыкра гэта канстатаваць, а ў апошнія дні ў Тураве мелі месца факты вандалізму. Толькі гэта не вызначае новае аблічча горада, а да вандалаў, несумненна, будуць прыняты меры самыя крутыя і жорсткія.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.