За першым уласным заробкам

АРК465Яшчэ адзін студэнцкі атрад з навучэнцаў Жыткавіцкага прафесійнага ліцэя днямі накіраваўся на працу ў сельгаспрадпрыемствы Падмаскоўя Расійскай Федэрацыі.
На гэты раз у склад працоўнага дэсанта з Жыткаўшчыны залічаны 47 ліцэістаў. У асноўным з навучэнцаў –першакурснікаў, для якіх паездка на працу ў Расію з’яўляецца першай спробай зарабіць уласныя грошы. Жыткаўчане будуць заняты ў гаспадарках суседняй дзяржавы на ўборцы ўраджаю. Дарэчы, у прафесійнага ліцэя з імі ўжо склалася цеснае супрацоўніцтва, якое вымяраецца не адным годам. Гэтаму служыць яскравым прыкладам і той факт, што ўжо некалькі тыдняў на палетках падмаскоўных сельгаспрадпрыемстваў працуюць 34 жыткавіцкія ліцэісты яшчэ аднаго студэнцкага атрада з навучальнай установы, які туды быў накіраваны раней. Нельга не адзначыць і тое, што знаходжанне ў Расіі для навучэнцаў ліцэя будзе насычана не толькі працоўнымі буднямі, але і змястоўным адпачынкам, які ў выхадныя арганізуюць работадаўцы.
Сяргей МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.