Стваральнікі прыгажосці

637Калі яшчэ стаяць студзеньскія маразы, зямля туліцца пад снегам, а ў Жыткавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №2 імя А.У. Галавача ўжо жывуць веснавымі ды летнімі клопатамі аб добраўпарадкаванні сваёй тэрыторыі ды навядзенні парадку на зямлі. Высаджваецца расада, бо ўсіх кветак, як правіла, улетку тут бывае не меней 50 гатункаў.
— На агульную прыгажосць працуем, што называецца, усім светам, — гаворыць дырэктар Аляксандр Фёдаравіч Некрашэвіч. — І ў першую чаргу варта назваць лабаранта Галіну Іванаўну Мясніковіч — жанчыну выключна працавітую, адказную, якая ўкладвае ў гэту справу ўсю сваю душу. Да нашай прыгажосці прамое дачыненне маюць таксама загадчыца ўчастка, настаўніца Наталля Уладзіміраўна Андрэйчук, намеснік дырэктара па гаспадарцы Яфрэм Яфрэмавіч Ранчынскі, вартаўнікі Сяргей Капліч, Іван Рудніцкі, Мікалай Буйкевіч, вахцёр Алена Пятрычыц, настаўнікі Лідзія Мікалаеўна і Васіль Дзмітрыевіч Крышчукі, настаўнік-дэфектолаг Таццяна Анатольеўна Традчык, якая заняла 3 месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса “Робім дабро па ўсёй зямлі”. Збылася галоўная запаветная мара і сёлета была створана экалагічная сцежка, галоўнай гаспадыняй якой з’яўляецца педагог дадатковага навучання Кацярына Віктараўна Капусціна.
Кіраўнік педагагічнага калектыву слушна дабаўляе, што поспех — перамога ў намінацыі “Лепшая школа” раённага агляду-конкурса — быў бы немагчымы без раней створанай для гэтага базы. І немалая заслуга ў тым былога дырэктара Уладзіміра Аляксандравіча Фіцнера, настаўніцы працоўнага навучання Ірыны Георгіеўны Вянгура і інш. Штогод дапамагаюць і бацькі школьнікаў. А нядаўна ля школы, нібы па ўзмаху чараўніка, вырас прыгожы мосцік. І гэтым чараўніком стала таварыства “ЮСВ-ОПТ”, якім кіруе Юрый Друк. За што школа таксама шчыра ўдзячна.
Сяргей Вільчык.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.