«БЕЛАЯ РУСЬ» ПРЫНЯЛА ПЛАН ПАДРЫХТОЎКІ І ЎДЗЕЛУ Ў КАМПАНІІ ПА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА Ў 2015 ГОДЗЕ

375РГА «Белая Русь» прыняло План падрыхтоўкі і ўдзелу арганізацыйных структур аб’яднання ў выбарчай кампаніі 2015 года па выбарах Прэзідэнта Беларусі.

Выбарчая кампанія пройдзе ў некалькі этапаў. У час першага, падрыхтоўчага, этапу будуць сфарміраваны рэгіянальныя штабы па каардынацыі дзейнасці падсправаздачных арганізацыйных структур у перыяд выбарчай кампаніі, падрыхтаваны наглядальнікі за работай камісій, ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў, агітацыйныя групы.

На другім, арганізацыйным, этапе пройдзе вылучэнне прадстаўнікоў аб’яднання ў склад выбарчых камісій. Галоўнай падзеяй трэцяга этапу стане вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

У час чацвёртага этапу будзе сфарміраваны выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. У час пятага — пройдзе перадвыбарная агітацыя. Галасаванне за кандыдатаў і падвядзенне вынікаў прадугледжаны шостым і сёмым этапамі.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб стварэнні рэспубліканскага штаба па каардынацыі дзейнасці арганізацыйных структур РГА «Белая Русь» у перыяд выбарчай кампаніі і назіранні за ходам галасавання. Кіраваць штабам будзе старшыня «Белай Русі», першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.