Пагандлявалі і павесялілі

433Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчавання Гомельскага аблвыканкама адзначана старанне аграрыяў нашага раёна за ўдзел у кірмашы выхаднога дня, што адбыўся ў абласным цэнтры.
Жыткаўчане не толькі добра пагандлявалі, але і павесялілі гамяльчан. Удзел у мерапрыемстве прымалі рыбаводчыя гаспадаркі “Белае” і “Чырвоная Зорка”, а таксама Тураўскі кансервавы камбінат, філіял ААТ “Тураўшчына”. Дзякуючы шырокаму выбару прадукцыі, якую прапаноўвалі гараджанам, падворак раёна быў самым наведваемым на кірмашы жыхарамі і гасцямі абласнога цэнтра. Рыбаводы і перапрацоўшчыкі агародніны не толькі прапаноўвалі шырокі асартымент тавараў, але яшчэ і частавалі ўсіх гарачай наварыстай юшкай і шашлыкамі. І ў дадатак да гэтага віталі добрай песняй. Сваім талентам гамяльчан радавалі самадзейныя артысты Жыткавіцкага ГДК.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.