ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ ПАТРАБУЕ СІСТЭМНАГА ПАДЫХОДУ КДК ДА КАНТРОЛЮ ВЫКАНАННЯ ЯГО ДАРУЧЭННЯЎ

614Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе сістэмнага падыходу КДК да кантролю выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў 17 лістапада, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго цікавіць сістэмны падыход Камітэта дзяржкантролю да тых ці іншых пытанняў, асабліва ў плане выканання даручэнняў Прэзідэнта. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта датычыцца ў першую чаргу мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі, а таксама тых праектаў, у якія ўкладзены вялікія грошы: «Як тут у нас ідуць справы? А таксама ў іншых праектах мадэрнізацыі, дзе дзяржава фінансуе і падстаўляе сваё плячо ў выглядзе гарантый або канкрэтных крэдытаў?»

«Уласнасць і бюджэт — краевугольныя камяні кантролю вашага ведамства. Таму як тут ідуць справы? Што насцярожвае з пункту гледжання Камітэта дзяржкантролю? Асабліва па бюджэце, як ён складваецца ў гэтым годзе?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу таксама на пытанні выканальніцкай дысцыпліны ў КДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.